Вітаўту Кіпелю – 90 гадоў!

30 траўня спаўняецца 90 гадоў аднаму з найстарэйшых дзеячаў беларускай эміграцыі. «Радыё Рацыя» успамінае найважнейшыя моманты з жыцця славутага беларуса. Вітаўт Кіпель нарадзіўся 30 траўня 1927 года ў Менску ў сям’і грамадскага дзеяча і навукоўца Яўхіма Кіпеля і Марыі Кіпель. З 1930 года разам з бацькамі знаходзіўся ў высылцы ў Расеі. З 1944 года ўэміграцыі. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, Цюбінгенскім універсітэце. У 1955 годзе атрымаў ступень доктара геалагічных навук Лювенскага ўніверсітэта (Бельгія). Выпускнік Ратгерскага ўніверсітэта па спецыяльнасці бібліятэказнаўства.