Сяргей Антончык: Усёй грамадой мы зможам спыніць гэты аншлюс

Вельмі просты і няхітры пароль для гэтай барацьбы, для аб’яднання перайшоў да нас праз стагоддзі: Імя Сяргея Антончыка было вядома кожнаму грамадскаму актывісту ў 90-я гады як прыклад бескампраміснага змагара за незалежную дэмакратычную Беларусь і заслужана належыць да найлепшай старонкі яе гісторыі, пiша «Новы час». Актывіст і адзін з стваральнікаў рабочага руху, актыўны ўдзельнік страйку працоўных у красавіку 1991 года, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1990-1995 гадах, сябра апазіцыйнай фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, аўтар знакамітага даклада пра карупцыю ў атачэнні Лукашэнкі дзеліцца сваімі думкамі аб праблемах сучаснай Беларусі. — Чаму праз 25 гадоў набыцця сваёй краіны мы зноў абмяркоўваем пагрозы для яе незалежнасці? Наколькі рэальныя гэтыя пагрозы?— Я лічу, што гэта не проста пагроза — над Беларуссю навісла сапраўдная смяротная небяспека. Расіі ўжо недастаткова павольнага працэсу эканамічнай інкарпарацыі. Спатрэбілася поўнае паглынанне, і яго механізмы зараз абмяркоўваюцца і ствараюцца ў Маскве.