«Час, калі мы вернем сваю незалежнасць, ужо блізка»

Са святам, сябры! 102 гады таму была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, нагадвае прэсс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Гістарычная падзея адбылося 25 красавіка 1918 года. У гэты дзень Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла ў Менску Трэцюю Устаўную грамату, у якой абвяшчалася поўная незалежнасць краіны. Упершыню ў гісторыі ў нашага народа зявілася магчымасць стварыць уласную дзяржаву. Ля вытокаў новай краіны стаялі маладыя беларусы - Язэп Варонка, Кастусь Езавітаў, Янка Серада - прадстаўнікі пакалення, выхаванага на ідэях нацыянальнага адраджэння, якое пачалося ў Беларусі ў першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя. Яны звязвалі надзею на здабыццё волі з Першай сусветнай вайной і Лютаўскай рэвалюцыяй у Расіі. Сімваламі новай дзяржавы сталі герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг. Урад БНР прыкладаў нямала намаганняў для арганізацыі нацыянальных інстытутаў. Была прынята пастанова аб дзяржаўным статусе беларускай мовы, адкрываліся беларускія школы і гімназіі, культурна-асветніцкія таварыствы і тэатры, працавалі выдавецтвы, выходзілі беларускія газеты, пачалася праца па адкрыцці ў Менску нацыянальнага ўніверсітэта.