Беларус выпусьціў у Нідэрляндах сэрыю марак з выявамі «Краіна для жыцьця» і «Я/Мы 97%»

Паштоўкі з гэтымі малюнкамі дашлюць беларускім палітвязьням. Праграміст зь Нідэрляндаў Павел Краснапеўцаў замовіў сэрыю «палітычных» марак. На іх зьмешчаныя выявы «Краіна для жыцьця», «Я мы 97» і карціна «Ева» Хаіма Суціна. У інтэрвію Павел распавёў, як выбары аб’ядналі беларусаў замежжа і каму ён дашле паштоўкі з уласнымі маркамі, перадае «Радыё Свабода». Павел адразу ўдакладняе, што маркі сапраўдныя, але яны ня выпушчаныя па ініцыятыве афіцыйнай пошты. У Нідэрляндах ёсьць такі сэрвіс, дзе любы ахвочы можа выпусьціць дзейсную марку са сваёй выявай. «Гэта вельмі лёгка зрабіць праз сайт. Трэба дадаць сваю выяву, і празь дзень-два прыходзяць маркі. Ёсьць абмежаваньні наконт экстырмісцкіх выяваў. Але „Краіну для жыцьця“ можна», — кажа Павел. Пакуль наклад «палітычных» марак 15 штук. Павел кажа пра ажыятаж у сацыяльных сетках, але асабіста да яго пакуль ніхто не зьвяртаўся па такія маркі. «Іх выпусьціць можа кожны. Але паштоўкі атрымаецца адпраўляць толькі з Галяндыі.