Трубы саржавелі

«Cлесар» не памыляецца: аўтарытарная сістэма патрабуе замены. У гэтыя дні, калі выявілася стаўленне звычайных грамадзян краіны да аўтарытарнай улады, якая цягам 26 гадоў акапалася ў Беларусі, зноў успомніўся знаёмы слесар. Ён, прыходзячы на аб’ект, доўга абстукваў трубы, уважліва разглядаў стыкі, а затым выносіў прыгавор: «Мертва система. Менять надо». Дасціпныя словы слесара даюць дакладную, вычарпальную ацэнку стану аўтарытарызму мясцовага разліву. Трубы ў ім не толькі саржавелі, яны даўно то тут, то там ірвуцца і фантаніруюць. Не бачыць гэтага могуць толькі сляпыя людзі. Калі на першым этапе аўтарытарызму ў 90-х гадах ХХ стагоддзя з рыпам, скрыгатам, але спрацоўвалі шантаж, рэкет, прыбіранне канкурэнтаў і апанентаў, пабудова вертыкалі і каманднай ваенізаванай падпарадкаванасці людзей знізу даверху, то цяпер усё гэта — архаіка. Прытым, як і раней, архаіка злачынная. 24 гады (1929 — 1953) даказваў жыццёвасць жорсткай, крывавай дыктатуры І. Сталін, але яна рухнула. Роўна столькі ж затраціў А.