Святлана Ціханоўская прывітала Гродна па-беларуску

Яна адзначыла, што ў горадзе захаваўся дух Вялікага Княства Літоўскага. Святлана Ціханоўская прывітала людзей па-беларуску падчас мітынгу ў Гродна. “Вітаю цябе, Гародня!Мне вельмі падабаецца Гародня. Гэта адзін з самых прыгожых гарадоў Беларусі. Гэта горад каралёў. У ім захаваўся дух Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Я вельмі рада быць сёння разам з вамі. Дзякуй, што вы прышлі. Дзякуй, што вас так шмат!”Глядзіце наш анлайн з мерапрыемства.