У Менску затрыманы відэаблогер Мікалай Маслоўскі

Ён быў затрыманы падчас стрыму з вуліцы. У Менску затрыманы відэаблогер Мікалай Маслоўскі, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, паведамляе «Радыё Рацыя». Маслоўскі, які вядзе ў тэлеграм-канале старонку «Беларусь ЗА перамены», быў затрыманы падчас стрыму з вуліцы, дзе збіраўся пагаварыць з мінчанамі з нагоды фатаграфавання запоўненага бюлетэня на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Да Маслоўскага падышлі невядомыя і прапанавалі прайсці з імі. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, зараз Маслоўскі знаходзіцца ў сталічным цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.