20 фактаў пра Слуцкі збройны чын

Беларусам варта культываваць памяць пра сваіх герояў. У гэтым годзе Беларусь адзначае важную падзею — стагоддзе Слуцкага збройнага чыну. У відэа распавядаюцца цікавыя факты пра Слуцкі збройны чын, пiша Новы час. Напрыклад, ці ведалі вы, што Слуцкая Брыгада БНР мела конны аддзел, палкавы абоз, збройную майстэрню, суд і палявы шпіталь?У стварэнні відэа прымалі ўдзел аператар Сяргей Арлоў, паліттэхнолаг Аліна Нагорная, юрыст Ігар Случак, гісторык Ніна Стужынская, прадстаўнік Рады БНР Алесь Чайчыц, а таксама Асамблея НДА. Слуцкі збройны чын — гэта прыклад для ўсіх беларусаў. І беларусам варта культываваць памяць пра сваіх герояў, таму мы ініцыявалі кампанію #СЗЧ100 да стагоддзя падзеі. Ёсць вельмі шмат ідэй, — адзначае Аліна Нагорная.