Сустрэча з кіраўніком Фрунзенскага раёна скончылася скандалам

Лукашыст спужаўся размаўляць з грамадзянамі. Каля 70 чалавек прыйшло ў будынак школы на Бірузова, каб пагаварыць з кіраўніком адміністрацыі раёна Сяргеем Шкрудневым. Сустрэча была анансаваная загадзя. Але чыноўнік заявіў, што праз каранавірус фармат змяніўся, цяпер гэта не сустрэча, а прыём. Гэта значыць, што Шкруднеў сядзе ў кабінеце і будзе запрашаць жыхароў па адным, паведамляе nn. by. Людзей гэта абурыла: «Мы хочам чуць вашы адказы!»«Бачна, што вы не настроеныя на дыялог», — заявіў ім Шкруднеў. І прапанаваў: «Хай адзін заходзіць, пасля вам пераказвае!»Людзі загулі: «Мы народ! Вы — наш слуга!»«Халоп, атрымліваецца?» — скрывіўся чыноўнік. І кінуў тым, хто здымаў яго на мабільныя: «Не тыкайце мне гэтымі мыльніцамі!»Людзі вырашылі, што такія ўмовы ім не вельмі падыходзяць, большасць вырашыла байкатаваць фармат, на якім настаяў Шкруднеў. «Ці ўсе заходзім, ці ніхто», — вырашылі людзі. «Не трэба мне тут камандаваць!», — сказаў чыноўнік і зашыўся ў кабінеце. Раззлаваныя людзі выйшлі ў фае, да чыноўніка зайшоў толькі адзін мужчына з пытаннямі пра спілаваныя дрэвы і «алканаўтаў».