Тысячы беларусаў прыйшлі ў Курапаты на «Ноч расстраляных паэтаў»

На Ночы расстраляных паэтаў выступілі акцёры-купалаўцы. Тысячы беларусаў прыйшлі сёння ў Курапаты — сакральнае месца і сімвал нашай нацыі. «Ноч расстраляных паэтаў» адсылае да ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ў мінскай турме НКУС было забіта больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 22 з іх — пісьменнікі. Ноч расстраляных паэтаў адбылася нягледзячы на тое, што многія з яе заўсёдных арганізатараў у гэты момант знаходзяцца за кратамі, паведамляе nashaniva. by. Імпрэза ў Курапатах цудоўна арганізаваная: Крыжовы шлях падсвечаны белымі і чырвонымі ліхтарыкамі, ёсць вялікі экран, гукаўзмацненне, асвятленне. Людзі прыйшлі з плакатамі і сцягамі. Разам заспявалі «Магутны Божа». У прамове да прысутных Ніна Багінская сказала са сцэны: «Я буду прыходзіць туды, куды моладзь кліча, бо я бачу, што моладзь пачала новы віток Адраджэння. Дзякуй моладзі!»На Ночы расстраляных паэтаў выступілі акцёры-купалаўцы. За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай турме НКУС (сёння — будынак СІЗА КДБ) было забіта больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.