«Добры народ у руках такой поскудзі»

10 актуальных цытат Уладзімера Караткевіча. Сёньня спаўняецца 90 гадоў аднаму з самых папулярных беларускіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя Ўладзімеру Караткевічу (1930-84). «Радыё Свабода» публікуе 10 цытат зь яго твораў, што як быццам напісаныя пра нашу рэальнасьць. Творы, дзе ён упершыню ў нашай літаратуры паказаў свабодных, незалежных беларусаў-супэрмэнаў, якія перамагаюць у любой, самай безвыходнай сытуацыі, надзвычай актуальныя цяпер. Раманы, аповесьці, вершы Караткевіча, дзе героі не баяцца паўставаць супраць тырана і адужваюць яго — сугучныя нашаму часу, а многія сёньняшнія героі як быццам сышлі са старонак ягоных кніг. 1. Караткевіч пра доўгія гады палітычнага марозу«Гэта быў страшны і цяжкі час. Уся неабдымная імпэрыя дранцьвела і дубела ад жахлівага палітычнага марозу, які вось ужо дваццаць шэсьць год вісеў і кашлата варочаўся над яе абшарамі. Кожны, хто спрабаваў дыхаць на поўныя грудзі, адмарожваў лёгкія. Казаць — дазвалялася толькі ману, любіць — толькі праваслаўе.