Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў беларускі настаўнік

Пранікнёны аповяд найстарэйшага віцебскага апазіцыянера. 27-га студзеня, паводле прапановы Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных нацый, адзначаецца Міжнародны Дзень памяці ахвяраў Халакосту. 27 студзеня 1945 году былі вызвалены вязні нацысцкага канцлагеру Асвенцым (або Аушвіц-Біркенау), які знаходзіўся на тэрыторыі сучаснай Польшчы. У лагеры смерці загінула незлічоная колькасць ахвяраў: гісторыкі называюць лічбы ад палутара да 4 мільёнаў чалавек, пераважная частка з іх былі габрэямі, перадае «Радыё Рацыя». Для Беларусі тэма Халакосту мае выключнае значэнне, бо падчас мінулай вайны нацысты знішчылі тысячы жыхароў тутэйшых мястэчак. Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда на ўсё жыццё запомніў аповед сваёй маці, якая нарадзілася ў мястэчку Калышкі Лёзненскага раёну. 10 ліпеня 1941 году мястэчка захапілі нямецкія войскі, а мясцовых габрэяў сагналі ў гета. Дзядулю Барыса Хамайды немцы забілі прыкладам аўтамата. А бабуля з 17-гадовай дачкой апынуліся за крок да смерці ў дзень знішчэння Калышкаўскага гета17 сакавіка 1942 году, распавядае віцебскі актывіст:– Маю маці пра карную аперацыю папярэдзіў нямецкі салдат.