Андрусь Такінданг: Кожны з нас – герой і пераможца

Проста трэба памятаць пра гэта. Андрусь Такінданг – мастак, музыка, паэт, удзельнік музычных гуртоў Recha і Harotnica mix. Мінулай восенню ён стаў адным з многіх, хто пацярпеў ад рэжыму за падтрымку мірнага супраціву, але сам лічыць адседжаныя «суткі» дробяззю ў параўнанні з іншымі гісторыямі, піша «Салідарнасць». Калі ў 2009 годзе на дзяржканале АНТ з’явілася моўная рубрыка, якую вёў Андрусь і расказваў пра значэнне рэдкіх беларускіх слоў, здавалася – вось ён, яшчэ адзін крок да падтрымкі мовы дзяржавай. Але «адліга» аказалася часовай, праз пэўны час рубрыка знікла; а колькі наогул зараз мовы на дзяржТБ, можа лёгка праверыць кожны ахвотны. Затое расквітнела недзяржаўная ініцыятыва «Мова нанова» – моўныя курсы, дзе Андрусь Такінданг часты музычны госць, з 2014 наведалі тысячы людей у розных гарадах Беларусі і замежжа. – У чым, на ваш погляд, папулярнасць курсаў беларускай мовы – нават у цяперашніх умовах, калі могуць наўпрост прыйсці і забраць у РАУС студэнтаў і выкладчыкаў, а беларускамоўныя рызыкуюць атрымаць ярлык «змагар»?– Моўнае пытанне было вельмі «эрагеннай зонай» для беларусаў.