Ганна Севярынец: Беларусы сталі на парадак мацнейшымі

Тое, што зараз адбываецца, многія не могуць укласці ў галаву. «Тое, што цяпер адбываецца, многія не могуць укласці ў галаву. Я магу, бо ўсё гэта ўжо было. . . Для даследчыкаў таго часу значна меней «дзіўных рэчаў». Мы не задаем пытання: «Як так можна?» Бо мы разумеем, што толькі так і можна. Тое, што цяпер адбываецца, — гэта абсалютна лагічны працэс. І з боку ўладаў, і з боку тых, хто ўладам супрацьстаіць», — распавяла Ганна Севярынец «Зялёнаму парталу». Як мінулае дапамагае разумець сучаснасцьДваравыя лекцыі, сустрэчы з інтэлектуаламі, навукоўцамі, выкладчыкамі, паэтамі і музыкамі — адна з адметнасцяў грамадзянскай актыўнасці, якая выбухнула ў Беларусі мінулым летам і не сціхла да сёння. Спадарыня Ганна — настаўніца, літаратуразнаўца, даследчыца беларускай літаратуры 1920—1930 гадоў за гэты час правяла не адзін дзясятак лекцыяў у розных дварах і розных населеных пунктаў Беларусі. І лічыць, што ў такой актыўнасці ёсць сваё тлумачэнне, ёсць свая гістарычная заканамернасць і абавязкова будзе плён.