Святы Юрый - легендарны воін Хрыста, чыё імя носіць Папа, беларускі біскуп і цэлая краіна

Яго заступніцтва просяць падчас эпідэмій. 23 красавіка ў Касцёле адзначаецца ўспамін аднаго з найбольш вядомых і легендарных святых — святога Юрыя. Гэта пацвярджаецца, між іншым, тым, што яго імя з даўніх часоў неадменна вельмі папулярнае у розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі, дзе яго з гонарам носяць многія святары і біскуп Юрый Касабуцкі. Акрамя таго, у гэты дзень свае імяніны адзначае і папа Францішак — Хорхэ Марыё Бэргольё. Сёння бліжэй пазнаёмімся з гэтым незвычайным святым, якога ўшаноўваюць ва ўсім свеце, піша catholic. by. ПаходжаннеЮрый паходзіў з Лідды — горада ў Палестыне, які ўзгадваецца ў Дзеях Апосталаў: менавіта там апостал Пётр аздаравіў паралізаванага Энэя (гл. Дз 32–34). Пра Юрыя захавалася вельмі мала біяграфічных звестак, затое вельмі шмат сведчанняў пра ранняе паходжання яго культу ў Касцёле. Яго бацькам, праўдападобна, быў перс Геронт. Бацькі святога доўга не мелі дзяцей, але нястомна маліліся аб патомстве, і Юрый нарадзіўся, калі тыя ўжо былі ў старэйшым узросце.