Дваццатка адважных: фотарэпартаж з выпускнога «партызанскай школы»

Коласаўскі ліцэй — унікальная зьява для беларускай адукацыі. Адбылася выпускная вечарына ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Праз «партызанскую школу» прайшлі чарговыя 20 дзяўчат і хлопцаў. Коласаўскі ліцэй — унікальная зьява для беларускай адукацыі. Прынцыпова беларускамоўны; спачатку афіцыйны, затым – падпольны; з эўрапейскай манэрай выкладаньня і ўласнай праграмай. З-пад ягонага даху выйшлі звыш тысячы актыўных і сьвядомых грамадзянаў, паведамляе «Радыё Свабода». У 1989-м на паседжаньні суполкі Таварыства беларускай мовы Савецкага раёну Менску было прынятае рашэньне аб стварэньні нядзельнага ліцэю. Новая форма настолькі спадабалася бацькам і дзецям, што зьявілася ідэя стацыянарнай установы: ужо праз год пастановай Савету міністраў БССР створаны Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтар Міністэрства адукацыі. Фото: «Радыё Свабода» Неўзабаве быў абвешчаны першы набор навучэнцаў у Беларускі гуманітарны ліцэй, які стаў ягонай галоўнай структурнай адзінкай.