У прамым эфіры VOKA адбудзецца модны паказ Ethical Fashion Show#3

На VOKA 8 ліпеня адбудзецца трансляцыя паказу этычнай моды Ethical Fashion Show#3. Гледачы відэасэрвіса змогуць стаць гасцямі вялікай моднай падзеі ў анлайн-фармаце і першымі ўбачыць калекцыі беларускіх дызайнераў, аб’яднаных тэмай старажытнага свята Купалле. Лён, натуральныя колеры, традыцыйная беларуская сімволіка – вось што вылучае вопратку, якая будзе прадстаўлена на Ethical Fashion Show#3. Разам з работамі ўжо вядомых дызайнераў у паказе бярэ ўдзел Ірына Ромбак з дэбютнай «Валошкавай» калекцыяй. Абавязковая ўмова для мадэляў – мінімалістычны макіяж, бо этычная мода прадугледжвае натуральнасць ва ўсім. На подыум выйдуць як маладыя дзяўчаты, так і жанчыны элегантнага ўзросту. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да сябе і прыродная прыгажосць. Паказ арганізуе «Беларуская палата моды». Само мерапрыемства пройдзе ў закрытым фармаце і з невялікай колькасцю гасцей. Але трансляцыя пачнецца ў 19-й гадзіне і будзе даступнай для прагляду з любой кропкі Беларусі ці свету. Далучыцца да прамога эфіру можна на сайце voka.