Мікалай Радзівіл Сіротка: Што вядома пра дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ

Знакаміты беларус нарадзіўся 471 гад таму. Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат, пісьменнік. Сын Мікалая Радзівіла Чорнага нарадзіўся 2 жніўся 1549 года, піша сайт jivebelarus. net. Пачатковую адукацыю атрымаў у Лукішках пад Вільняй і ў Нясвіжы. З 1563 вучыўся ва універсітэтах Страсбурга і Цюбінгена, наведаў Цюрых, Мілан, Падую, Рым, сустракаўся з імператарам Максімілянам II. папам Піем V. У 1567 атрымаў у спадчыну вялікія бацькавы маёнткі, стаў апекуном малодшых братоў і сясцёр. Удзельнік Лівонскай вайны 1558-1583: у 1567 узначаліў уласны атрад у Радашковіцкай аперацыі, у 1568 удзельнічаў у аблозе Улы. У час заключэння Люблінскай уніі 1569, як і большасць паноў ВКЛ адмаўляўся прысягаць каралю Жыгімонту II Аўгусту са сваіх маёнткаў на Падляшшы і зрабіў гэта толькі пад пагрозай іх канфіскацыі. Адыход ад палітыкі сабатажу каралеўскага плана уніі і ўдзел у Лівонскай вайне прынеслі Мікалаю Сіротцы ў 1569 годнасць маршалка надворнага ВКЛ. Радзівіл Сіротка1 ліпеня 1569 ён падпісаў акт Люблінскай уніі.