Беларусы яшчэ скажуць сваё слова!

Нашчадкі, якім давядзецца вывучаць айчынную гісторыю 20-х гадоў ХХІ стагоддзя, убачаць выразны малюнак. На палітычным полі Беларусі стаяць сотні тысяч радасных людзей з прыгожымі бел-чырвона-белымі сцягамі і кветкамі, насупраць — злавесная чорная арда, а паміж імі — калючы дрот. Сімвалам дыктатарскага рэжыму і мяжой, якая дзеліць тэрыторыі дабра і зла, дрот стаў з 1995 года. Тады пачаліся парушэнні заканадаўства, якія пашыраліся. А. Лукашэнка выкарыстаў затурканы стан постсавецкага насельніцтва, правёў выгадныя для сябе рэферэндумы, замяніў сімволіку, абмежаваў ужытак роднай мовы, дубінкамі сілавікоў разагнаў незалежныпарламент, пакрэмзаў Канстытуцыю — і жыццё пакацілася пад адхон, дзе знаходзіцца цяпер. Калючы дрот выклікае незабыўныя ўражанні. Сітуацыя ў Беларусі, калі ў ступар, у няспынны стрэс уведзены цэлы народ, нагадала выпадак з маленства. Забаўляючыся са старэйшым братам у дварышколы, я саскочыў з даху хлеўчука і патрапіў якраз на ржавы скрутак, які прыхаваўся ў высокай траве.