Зрабіць рывок на свабоду

Як беларусы могуць спыніць «гульбішчы нячысцікаў». Першы раз табакерку мне давялося ўбачыць у школьным падручніку па гісторыі як ілюстрацыю. Пазней рэч у розных дызайнерскіх вырашэннях і аздобленасці трапляла ў поле зроку ў музеях Санкт-Пецярбурга, Масквы, Варшавы, Кракава, Берліна, Дрэздэна, Рыма, Ліёна. Чаму скрыначка, у якой захоўваецца нюхальны тытунь, згадалася менавіта цяпер? Таму, што дзясяткі чытачоў тэлефануюць з просьбаю выказаць сваё меркаванне з прычыны ўсталявання ў гарадах нашай краіны гэтак званых «Табакерок». Пачну з банальнага, але бясспрэчнага: паліць цыгарэты — вялікае зло як для сябе, так і для акаляючага люду. Шчыра прызнаюся, што быў у палоне шкоднай звычкі, але знайшоў сілу волі, каб ад яе пазбавіцца. Мяркую, калі б своечасова разумны крок не зрабіў, то не стаў бы аўтарам гэтага роздуму. Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ад хвароб, звязаных з паленнем тытуню, штогод памірае каля 3,5 мільёна людзей, прыкладна 10 тысяч чалавек кожны дзень.